Перайсці да зместу

Святы Гал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы Гал
Gallus (Gallen)
Дата нараджэння 550[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 645(0645-10-16)
Месца смерці
Шануецца  Швейцарыя
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 16 кастрычніка
Заступнік Птушкі
Гусіныя
Птушкагадоўля
Швейцарыя
Санкт-Гален
Атрыбуты Малюецца з мядзведзем, які прыносяць палена ці галінку дрэва, сам Гал малюецца з баханкай хлеба[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святы Гал (лац.: Gallus, італ.: Gallo) ці Гал з Гіберніі[3] (ці Іверніі — старажытная назва Ірландыі[4]) — ірландскі манах, асветнік, прапаведнік-місіянер у краінах Заходняй Еўропы, вучань Калумбана, шануецца як адзін з апосталаў Швейцарыі.

Гал нарадзіўся ў сярэдзіне VI стагоддзя (каля 550 года) у Лейнстэры, Ірландыя. Паводле падання, ён належаў набожнай знатнай сям'і[5]. У юнацтве ён быў аддадзены на навучанне ў манастыр Бангар (на тэрыторыі сучаснага графства Даўн), дзе яго настаўнікам стаў святы Калумбан.

У Бангары Гал быў пасвечаны ў святары, а затым выбраны Калумбанам адным з дванаццаці сваіх спадарожнікаў, з якімі той пакінуў Ірландыю каля 590 года, каб прапаведаваць Слова Божае на тэрыторыі сучаснай Францыі.

Прыблізна ў 610 годзе яны адправіліся да алеманаў. Першыя спробы пропаведзі ў Швейцарыі пацярпелі няўдачу. Вядома, што Гал руйнаваў і спальваў язычніцкія капішчы (на Цюрыхскім возеры, на Бодэнскім возеры), тым самым выклікаючы незадаволенасць мясцовага насельніцтва.

Калі Гал захварэў, Калумбан расцаніў гэта як баязлівасць і рушыў без яго праз Альпы, у Паўночную Італію. Паводле падання, Гал знаходзіўся на шляху ў Арбан, у горадзе Брэгенц на Бодэнскім возеры, і шукаў месца для адзіноты. У 612 годзе Гал пабудаваў тут малельню (келлю), на месцы якой у 719 годзе быў пабудаваны манастыр Святога Гала (вакол якога ўзнік горад Санкт-Гален).

У 615 годзе Галу прапанавалі стаць біскупам Констанца, аднак Гал адмовіўся ад гэтай прапановы. Адмовіўся ён і ад прапановы манахаў з Люксёй (англ.: Luxeuil Abbey), якія прапанавалі яму стаць ігуменам у іх манастыры[6].

Святы Гал сканаў 16 кастрычніка 627 года[3](часам сустракаюцца даты 630 год ці 640 год[7]) у Арбане.

З келлі Гала ўзнік манастыр Святога Гала, вакол якога пазней узнік горад Санкт-Гален. Апроч горада, у гонар Гала названы і кантон Санкт-Гален. Магіла Святога Гала стала месцам паломніцтва.

Герб Обергармерсбаха.

Святы Гал і які прыносіць яму палена мядзведзь[2] нярэдка маляваліся на гербах гарадоў і кантонаў Швейцарыі (Ванген-Ольтэн, Крынс), Германіі (камуна Обергармерсбах), Аўстрыі (камуна Санкт-Галенкірх).

Жыціе святога Гала

[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфія святога Гала з'яўляецца адным з найбольш вялікіх агіяграфічных збораў эпохі Каралінгаў[8]. Самае першае жыціе Святога Гала, якое захавалася ў фрагментах (лац.: Vita S. Galli vetustissima) першапачаткова прыпісвалі да другой паловы VIII стагоддзя[3]. Аднак цяпер асноўная частка тэксту датуецца прыблізна 680 годам. Пасля жыціе было апублікавана ў 2-м томе «Monumenta Germaniae Historica» Георга Перца.

У VIII стагоддзі да жыція былі дададзены апавяданні пра цуды святога і пра заснаванне манастыра Святым Отмарам. Затым да іх быў дададзена новы працяг, так званая «Хроніка святога месца», якая меркавана была створана членамі манаскай абшчыны. Па меры росту манастыра, абат Госберт звярнуўся да Ветына (лац.: Wettinus Augiensis, вядомага таксама як Ветын з Рахенау), кіраўніка школы пры манастыры Райхенау, з просьбай скласці новае жыціе. У перыяд паміж 816 і 824 годамі Ветын напісаў новае жыціе, якое складаецца з дзвюх частак. У ім прысутнічалі вялікія рытарычныя адступленнямі і дыялогі, а другая частка цалкам была прысвечана цудам і шанаванню святога[8][9].

Магчыма, гэта жыціе не задаволіла манахаў Санкт-Галена, таму што абат Госберт заказаў складанне новага тэксту вучню Ветына — Валафрыду Страбону. У 833834 годы Валафрыд стварае новы твор, заснаваны як на найстаражытным Жыціі, так і на тэксце Ветына (таксама да жыція былі дададзены апісанні цудаў ад мошчаў святога Гала)[8].

У 835 годзе ў Санкт-Галене праходзіла асвячэнне новай базілікі, куды былі перанесены мошчы святога Гала. Гэта падзея была апісана (верагодна, нейкім вандроўным кніжнікам ці пісьменнікам) у «Перанясенні Св. Гала ў новую царкву», тэкст якога не захаваўся, але згадкі пра які ёсць у каталогу манастырскай бібліятэкі IX стагоддзя[8].

У 885 годзе на аснове тэксту Страбона было створана вершаванае жыціе святога Гала (лац.: Metrum de vita S. Galli) Ноткера Заікі[8].

Зноскі

  1. Havel (Gallus) Svatý // The Fine Art Archive — 2003.
  2. а б Паводле падання, калі Гал пачаў будаваць малельню, уначы да яго прыйшоў мядзведзь. Гал загадаў яму дастаць драўніну для агню і будаўніцтва келлі. За гэта мядзведзь усе астатнія дні атрымліваў хлеб, як, зрэшты, і ўсе іншыя дзікія жывёлы. Іншыя паданні згадваюць, што Гал выняў з мядзведжай нагі калючку, пасля чаго мядзведзь стаў слухацца яго.
  3. а б в Галл из Гибернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. Гиберния // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Эльгурт Н.. Святы Гал (руск.). ELNIKA Orthodoxy online. Праверана 15 сакавіка 2010.(недаступная спасылка)
  6. Галл Ирландский (руск.). Православная энциклопедия «ДРЕВО». Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2010.
  7. St. Gall у «Catholic Encyclopedia». (англ.)
  8. а б в г д Д. Е. Афиногенов. Жития святых // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XIX. — С. 283-345. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-034-9.
  9. Заславский В.. Герои сказок на волшебной земле. Жития и сказки: Капли в море (руск.). Кельтские миссионеры в средневековой Европе. Часть 3. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 15 сакавіка 2010.